Мінабароны дадае, што салдат не меў заўваг па службе, у падраздзяленні характарызаваўся станоўча.
Як мяркуецца, ён накіраваўся да месца пражывання сваёй дзяўчыны ў Полацкі раён. Сам хлопец з Расонаў.
Быў абвешчаны план «Перахоп». Аднак ДАІ здолела спыніць машыну на трасе Мінск — Полацк у раёне Ушачаў. Салдат уцёк у лес у раёне вёскі Сарочына.
Паводле інфармацыі Telegram-канала Ваенкор_BY, МАЗ, за рулём якога знаходзіўся вайсковец тэрміновай службы, быў знойдзены на трасе. Салдат праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца і папераджальныя стрэлы ў паветра. Супрацоўнікам давялося страляць па колах. У выніку салдат тэрміновай службы кінуў машыну і ўцёк у лес.
Паведамляецца, што жыхары навакольнай зоны мусяць быць асцярожныя.
Фота з ТГ Ваенкор_BY