pixabay.com

pixabay.com

«Людзі, якія вяртаюцца з Шэнгенскай зоны, павінны адбыць каранцін. Аднак яны могуць яго не адбываць, калі дадуць тэст з негатыўным вынікам, які быў зроблены за 48 гадзін да перасячэння мяжы.

У выпадку іншых краін у падарожнікаў не будзе такой магчымасці. Гэта азначае, што ўсе, хто прыязджае ў Польшчу з краін, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону, нават калі здадуць тэст, усё роўна будуць адпраўленыя на каранцін. Усе падарожнікі, пасля таго як іх адправяць на каранцін, могуць здаць тэст у Польшчы. Калі яны атрымаюць негатыўны вынік, то яны будуць вызваленыя ад каранціну», — заявіў ён.

Як заявіў прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер, рашэнне было прынята ў сувязі з абвастрэннем эпідэмічнай сітуацыі ў Польшчы і іншых краінах. Гэтае правіла будзе дзейнічаць з 30 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0