president.gov.by
Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Казахстана Аскарам Бейсенбаевым. Яны абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, паведамляе прэс-служба.
Лукашэнка падкрэсліў, што за апошнія гады было шмат чаго дасягнута: і ў плане інтэграцыі, асабліва па лініі ЕАЭС, і ў плане двухбаковых адносін, і ў гандлі, і ў кааперацыі.
— Вядома, хацелася б, каб гэта была больш глыбокая кааперацыя, каб аб'ёмы нам пашыраць, — сказаў ён.
— Было б нядрэнна, калі б візіт прэзідэнта Казахстана [Такаева] ў Беларусь, адкладзены з-за пандэміі, адбыўся. Гэта добры быў бы штуршок да далейшага развіцця адносін, — адзначыў Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0