У раёне 4-га кіламетра знешняга кальца МКАД (блізу вуліцы Ваўпшасава) увагу інспектараў прыцягнула «Мазда», якая ехала з відавочным перавышэннем хуткасці, паведамляе ДАІ.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераследваць аўто. Патрабаванні аб спыненні кіроўца ігнараваў і ехаў з хуткасцю каля 200 км/г. У раёне развязкі з вуліцай Мазурава парушальнік спыніўся.

Высветлілася, што ён не меў права кіравання транспартным сродкам. На яго склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0