Цана нафты маркі Brent на піку 24 сакавіка вырасла на 5,13% пасля блакавання руху ў Суэцкім канале праз кантэйнеравоз, які сеў на мель, піша РБК.

Раніцай 24 сакавіка ў паўднёвай частцы Суэцкага канала сеў на мель звышвялікы кантэйнеравоз Ever Given. Прычынай стаў моцны парыў ветру. Гэта прывяло да блакавання руху судоў. 

Рух па Суэцкім канале змогуць аднавіць праз два-тры дні. Усяго ў чарзе на праход праз канал можа стаяць прыкладна 100 судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0