Пад абмежаванні трапілі мінскія ТАА «Лайф Груп» (працуе з 2009 году як дыстрыб'ютэр беларускіх касметычных брэндаў) і «Экмі Касметыкс Груп» (створана ў 2017 годзе, займаецца вытворчасцю парфумерных і касметычных сродкаў).

Абодва маюць вялікае прадстаўніцтва па прасоўванні беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.

Згодна з рашэннем, будуць заблякаваныя ўсе іхныя актывы, цалкам прыпыненыя гандлёвыя аперацыі, ануляваныя ліцэнзіі і забаронены ўдзел у тэндарах на закуп тавараў і паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0