Парламент Арменіі ў сераду на пасяджэнні прагаласаваў за адмену ваеннага становішча, уведзенага ў краіне ў канцы верасня 2020 года з-за ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху, паведамляюць інфармагенцтвы.

«За адмену ваеннага становішча прагаласавалі 118 дэпутатаў, рашэнне прынята», — заявіў спікер парламента Арарат Мірзаян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0