Але ДАІ прыдумала сваю трактоўку і стала адбіраць у кіроўцаў правы — нібыта за стварэнне «аварыйнай сітуацыі».

Адвакаты спрабавалі абскардзіць такія рашэнні, бо пры аварыйнай сітуацыі павінен быць нейкі пацярпелы аўтамабіль, якога, натуральна, не было.

Тым не менш у 150 чалавек забралі правы. Яшчэ 385 былі пакараныя за стварэнне аварыйнай сітуацыі без пазбаўлення правоў. Нарэшце, 377 кіроўцаў прыцягнулі да адказнасці па артыкуле за падачу сігнала.

У абноўленым КаАПе, які ўступіў у сілу 1 сакавіка 2021 года, прапісана, што за падачу сігналу ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў даішнікі могуць адбіраць правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0