Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У сям'і Мядзведзенкаў — шасцёра дзяцей. Двое ўжо дарослыя, самай малодшай, Міраславе, праз два тыдні павінна было споўніцца тры гады. Але ўчора дзяўчынка патанула ў Дняпры.

Як аказалася, днём Міраслава з двума братамі — 5-гадовым Макарам і 7-гадовым Арсеніем — гулялі ў двары. Мама Алеся завіхалася па гаспадарцы. Жанчына цяжарная, ёй ужо вось-вось нараджаць.

Каля шасці вечара хлопчыкі прыбеглі дадому: «Мама, кудысьці знікла Міраслава», — успамінае жанчына.

— Я на вуліцу — няма нідзе! Бегала, клікала. Рака ў нас проста за агародам, туды выбягала некалькі разоў, глядзела.

Алеся распавядае, што пра небяспеку ракі дзецям у сям'і казалі пастаянна — і тыя без дарослых туды ніколі не хадзілі.

— Дзеці, суседзі, муж з працы прыбег — усё шукаем, не можам знайсці. А потым гляджу — старэйшы сын нясе на руках маю дачушку, — плача Алеся.

Міраславу знайшлі пад абрывістым берагам Дняпра. Дзяўчынка патанула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0