Паводле слоў міністра, спецыялісты гатовыя да чарговай хвалі, тут важным застаецца пытанне, наколькі яна будзе інтэнсіўная.

«Напэўна, мы не атрымаем накладкі дзвюх хваль — каранавіруснай і сезонных грыпозных захворванняў, характэрных для нашай краіны ў гэты час года. З іншага боку, чакаем рост захворванняў на COVID-19, таму не зніжаем меры масачнага рэжыму, сацыяльнага дыстанцыявання і трымаем у гатоўнасці сістэму аховы здароўя да новых выклікаў», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.

«Цяпер сітуацыя спакойная. Мы прыкладна на 40% ад піка восеньскай хвалі», — дадаў кіраўнік ведамства.

У цяперашні час чарговая партыя вакцыны паступіла ў рэгіёны. Пачынаючы з красавіка вакцынацыя будзе насіць масавы характар. Таксама ў найбліжэйшы час плануецца выпуск расійскай вакцыны на магутнасцях нашых устаноў, дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0