Дзень Волі ў 2019 годзе. Фота Волі Афіцэравай

Дзень Волі ў 2019 годзе. Фота Волі Афіцэравай

У адказе Мінгарвыканкама паказана некалькі прычын для адмовы. Напрыклад, сказана, што абраны арганізатарамі маршрут не адпавядае патрабаванням закона. Хоць маршрут раней ужо выкарыстоўваўся на Дзень Волі: шэсце ад перасячэння праспекта Незалежнасці з вуліцай Янкі Купалы да плошчы Парыжскай камуны, 1, мітынг на пляцоўцы перад Оперным тэатрам.

Акрамя таго, гарадскія ўлады спасылаюцца на тое, што ў арганізатараў ёсць дамова толькі з «хуткай», але няма дамовы з міліцыяй і камунальнікамі. Без гэтых дагавораў горад не можа ўзгадніць мерапрыемства. Дамова з «хуткай» у арганізатараў была яшчэ ў пачатку сакавіка.

Напярэдадні стала вядома, што міліцыя адмовілася заключаць дамову з арганізатарамі на ахову грамадскага парадку падчас мерапрыемства. Прычынамі адмовы ў адказе за подпісам начальніка ГУУС сталіцы Міхаіла Грыба пазначаны каранавірус, маршрут, які выбралі арганізатары шэсця, і наяўныя ў розных телеграм-каналах заклікі да правядзення несанкцыянаваных акцый, у тым ліку экстрэмісцкага характару.

У Мінгарвыканкаме таксама мяркуюць, што арганізатары парушылі закон, абвясціўшы ў СМІ маршрут і дату мерапрыемства да атрымання адказу ад выканкама.

— Адказ Мінгарвыканкама не вызначаецца арыгінальнасцю. Дзейнічаючы, відавочна ўзгоднена з гарадскім Упраўленнем міліцыі, яны маглі б спыніцца на адным пункце і адмовіць арганізатарам мерапрыемства з-за адсутнасці дамоваў з міліцыяй і камунальнікамі. Аднак яны вырашылі знайсці яшчэ кучу пацверджанняў свайму рашэнню, у прыватнасці, спаслаўшыся на сітуацыю з каранавірусам. Тут можна падкрэсліць, што для правядзення дзяржаўных мерапрыемстваў, і нават у закрытых памяшканнях, гэта не з'яўляецца праблемай. Спасылка [у адказе выканкама] на неаднаразовае нібыта парушэнне заяўнікамі закона «Аб масавых мерапрыемствах», які забараняе публікацыю, разгалашэнне даты, месца і часу мерапрыемства да атрымання дазволу, выглядае абсурдна, бо гэта была наша прынцыповая пазіцыя — не выдаваць і не агучваць такія звесткі. Наўрад ці Цуран зможа знайсці хоць адну публікацыю, дзе гэтыя даныя ёсць. Ну, напэўна, акрамя слоў кіраўніка КДБ Церцеля, дзе такія звесткі агучваліся. Таму гэты адказ выканкама выглядае як бяздумнае капіраванне іншых адказаў з адмовамі, нават без вычытвання зместу, — сказаў Юрась Губарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0