Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Бакі ў прагматычным ключы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку тэматыку абмену пасламі. Макей праінфармаваў суразмоўцу аб ходзе працэсу падбору кандыдатуры на пасаду пасла Беларусі ў ЗША. Шале ў сваю чаргу пацвердзіў гатоўнасць прызначанага амбасадара ЗША прыбыць у нашу краіну.

Бакі пагадзіліся з неабходнасцю развіцця дыялогу, пры гэтым канстатавалі наяўнасць істотных рознагалоссяў у двухбаковых адносінах.

— У сувязі з выказанымі Дэрэкам Шоле шэрагам заклапочанасцяў, Уладзімір Макей заклікаў амерыканскі бок аб'ектыўна падыходзіць да ацэнкі сітуацыі ў Беларусі, акцэнтаваў увагу на контрпрадуктыўнасці спроб аказання ціску на суверэнную дзяржаву. У дадзеным кантэксце міністр звярнуў увагу на той факт, што шэраг заяў амерыканскага боку зроблены як пад капірку. Макей таксама перасцярог суразмоўцу ад жадання ўздзейнічаць на працу праваахоўнай альбо судовай сістэмы Беларусі, — паведамілі Tut.by ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што ў апошнія гады менавіта ў рамках узаемапаважлівага дыялогу Беларусі і ЗША ўдалося дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах.

Нагадаем, Дзярждэп ЗША паведаміў, што ў размове з Макеем дарадца Шоле, акрамя тэмы амбасадараў, ясна даў зразумець, што неабходна неадкладна вызваліць усіх без выключэння палітвязняў у Беларусі, асабліва адзначыўшы неадкладнасць справы кансультанта «Радыё Свабода» Ігара Лосіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0