«Сёння адбылася мая сустрэча з кіраўніком [апазіцыйнай] фракцыі «Квітнеючая Арменія» Гагікам Царукянам. На сустрэчы мы зафіксавалі, што лепшы выхад з унутрыпалітычнай сітуацыі — гэта пазачарговыя парламенцкія выбары», — напісаў ён.

У прыняцці рашэння прэм'ер-міністр таксама абапіраўся на абмеркаванні пытання з прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, кіруючай парламенцкай фракцыяй «Мой крок» і кіраўніком апазіцыйнай парламенцкай фракцыі «Светлая Арменія» Эдмонам Марукянам, гаворыцца ў пасце.

У канцы лютага ў Арменіі пачаўся новы віток палітычнага крызісу. Пашынян, якога апазіцыя неаднаразова абвінавачвала ў паразе ў Нагорным Карабаху, звольніў намесніка кіраўніка, а затым і кіраўніка Генштаба. Пасля звальненняў у Генштабе вайскоўцы запатрабавалі адстаўкі Пашыняна. Ён, у сваю чаргу, прапанаваў датэрміновыя парламенцкія выбары, аднак апазіцыя выступіла супраць іх правядзення ва ўмовах знаходжання Пашыняна ва ўладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0