Tut.by

Tut.by

— Да цяперашняга часу пракуроры накіравалі ў суды 468 крымінальных спраў у дачыненні да 631 асобы, якія звязаны з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, гвалтам і пагрозай яго прымянення да прадстаўнікоў праваахоўнага блока, іх публічнай абразай, апаганьваннем надпісамі чужой маёмасці, хуліганствам, здзекам над дзяржаўнай сімволікай. Больш за 400 асоб ужо асуджаныя, — заявілі ў Генпракуратуры.

У ведамстве кажуць, што «аператыўнае выяўленне грамадзян» праводзіцца ў тым ліку пры дапамозе аўтаматызаванага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.

У Генпракуратуры яшчэ раз нагадалі пра «непазбежнасць прыцягнення да адказнасці асоб, якія пасягаюць на парадак кіравання і грамадскую бяспеку» і заявілі, што «кожны незаконны акт падвяргаецца строгай прававой ацэнцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0