Здарэнне адбылося на возеры Вычулкі пад Брэстам 16 сакавіка, паведамляе 112.by.

112.by

112.by

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, то пабачылі, што на адлегласці 30 метраў ад берага ў палонцы знаходзіўся мужчына, трымаючыся за край лёду.

Да яго дабраліся з выратавальным кругам і транспартавалі на бераг.

Пенсіянера перадалі медыкам. Пасля агляду яму паставілі дыягназ «агульнае пераахаладжэнне». Але ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0