Улады Расіі падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША 2020 года арганізавалі кампанію па «ачарненні» кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе офіса дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША.

Расійскае кіраўніцтва праводзіла аперацыі, накіраваныя на падрыў грамадскага даверу да выбарчага працэсу, аказанне падтрымкі Дональду Трампу і абвастрэнне сацыяльна-палітычных рознагалоссяў у ЗША. Як мяркуюць аўтары даклада, гэтыя дзеянні санкцыянаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Пры гэтым у дакладзе падкрэсліваецца, што разведка не зафіксавала кібератак з боку Расіі на інфраструктуру правядзення выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0