З 1 сакавіка абнавілі КаАП. Якія цяпер штрафы за акцыі пратэсту, забароненую сімволіку і многае іншае
З 1 сакавіка ў Беларусі запрацаваў абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сярод іншага ён утрымлівае новаўвядзенні і для кіроўцаў, прадугледжана ўзмацненне жорсткасці адказнасці за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі, змены ў частцы парушэнняў валютнага заканадаўства.
Латушка: Крывадушнасць сямейства Макеяў зашкальвае
Член Прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўнік НАУ і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка адказаў жонцы кіраўніка МЗС Веры Паляковай, якая раскрытыкавала яго на дзяржаўным тэлебачанні, заявіўшы, што ён выцер ногі аб Купалаўскі тэатр і разбурыў яго.
Ціханоўская: Калі людзі захочуць, я магу застацца ў палітыцы
Святлана Ціханоўская гатовая застацца ў палітыцы пасля сыходу Лукашэнкі і новых выбараў у Беларусі.
«Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але за яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы
Праўладны тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы», які спецыялізуецца на паліванні брудам праціўнікаў дзейнай улады, змясціў інфармацыю пра будучыню бел-чырвона-белага сцяга.
Віктар Лукашэнка стаў генерал-маёрам запасу
Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 лютага.
Што можа хавацца за зняццем Віктара Лукашэнкі і яго прызначэннем ў НАК?
Віктара Лукашэнкі даўно не было відаць на нарадах у ягонага бацькі. Асабліва значна было, што тэлекамера не спынялася на ім на Усебеларускім народным сходзе.
«Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста
Што адбываецца ў медыцынскай установе? Расказваюць супрацоўнікі.
«Наша Ніва» ўжо апісвала бязрадасныя тэндэнцыі ў РНПЦ імя Аляксандрава — дарослай анкалогіі ў Бараўлянах, адкуль звальняюцца і эмігруюць талковыя спецыялісты.