«Тое, што мы пачулі, гэта, вядома, шок! Яны не ўлічылі наогул нічога: тое, што чалавек хворы на анкалогію, што чалавеку патрабуецца абследаванне два разы на год у абавязковым парадку. Яны не ўлічылі, што ў яго двое малалетніх дзяцей», — сказала пасля абвяшчэння прысуду сваячка Уладзіміра Малахоўскага Ларыса, якой удалося трапіць у судовую залу.
Журналістаў, праваабаронцаў і слухачоў на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Наогул, працэс над Малахоўскім праходзіў практычна ў закрытым рэжыме.
Згодна з прысудам, Уладзімір Малахоўскі мусіць таксама выплаціць агулам 3000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпелым міліцыянтам — Качыхіну, Емяльянаву і Пазнякову.
Малахоўскі сваёй віны не прызнаў.
Пракурорка падчас спрэчак бакоў прасіла для Малахоўскага 6 гадоў зняволення. Суддзя Таццяна Родзіна прысудзіла тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.