Фота Depositphotos.com
Вынікі гэтага даследавання расійскія даследчыкі абяцаюць апублікаваць у бліжэйшы час, піша Sky News.
«Sputnik V» з’яўляецца вектарнай вакцынай. Гэта значыць, што бясшкодныя мадыфікаваныя вірусы перадаюць арганізму генетычны матэрыял, які дапамагае выпрацаваць імунітэт супраць інфекцыі.
Падчас рэвакцынацыі выкарыстоўваліся тыя ж адэнавірусныя вектары расійскай вакцыны, што ніяк не паўплывала на высокую эфектыўнасць вакцыны. Некаторыя даследчыкі асцерагаюцца, што арганізм чалавека можа выпрацаваць імунітэт да самога вектара, што ў будучыні зробіць вакцыну неэфектыўнай.
Аднак стваральнікі «Sputnik V» перакананыя, што гэта не стане праблемай у будучыні. Антыцелы да адэнавіруснага вектара, якія могуць зрабіць вакцыну неэфектыўнай, знікаюць з арганізма чалавека ўжо на 56-ы дзень пасля вакцынацыі, як выявілі папярэднія даследаванні.