Раней любога чалавека, якому ставіўся ў віну артыкул, па якім могуць пакараць адміністрацыйным арыштам або дэпартацыяй, маглі ўтрымліваць у ізалятары да 72 гадзін (далей альбо адпускалі, альбо справу разглядаў суд, які і вырашаў далейшы лёс чалавека).
Цяпер у ПВКаАП зафіксавана, што адміністрацыйнае затрыманне на тэрмін звыш трох гадзін не можа быць прыменена да:
— непаўналетніх, акрамя выпадкаў, калі за здзейсненае правапарушэнне пагражае дэпартацыя;
— цяжарных жанчын, інвалідаў I і II групы, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, асоб, якія маюць на ўтрыманні інвалідаў I групы альбо ажыццяўляюць догляд старых, якія дасягнулі 80 гадоў, акрамя выпадкаў, калі за здзейсненае правапарушэнне пагражае дэпартацыя, а таксама калі названыя затрыманыя знаходзіліся ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, чым абражалі чалавечую годнасць і грамадскую мараль, або калі размова ідзе пра вайскоўцаў тэрміновай службы (іх перадаюць у вайсковую частку), або ў затрыманага ёсць прыкметы псіхічнага расстройства, якія могуць стварыць небяспеку (перадаюць у бальніцу), або затрыманы парушыў памежны рэжым у пункце пропуску.
Як і раней, не могуць быць затрыманыя па адміністрацыйнай справе асобы, якія займаюць вышэйшую дзяржаўную пасаду, і асобы, пасады якіх уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, дэпутаты верхняй і ніжняй палат парламента, суддзі і народныя засядацелі (у перыяд выканання імі сваіх абавязкаў у судзе).