Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар Пётр Слуцкі застаюцца пад вартай. На гэтым тыдні мінаў тэрмін папярэдняга зняволення, але ўсім ім працягнулі меру стрымання яшчэ на два месяцы.
Калегі затрыманых медыяменеджараў і журналістаў запісалі відэазварот, у якім запатрабавалі аднавіць законнасць.
«Іх абвінавачваюць у падатковым злачынстве. Рэжым выкарыстоўвае эканамічны артыкул для палітычнага пераследу», адзначылі калегі затрыманых.
0
0
0
0
0
0