На гэты перыяд таксама падоўжанае дзеянне санкцый супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і бізнэсоўцаў, «якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі».
Санкцыі ЕС дзейнічаюць супраць 88 чалавек, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі. Абмежаванні прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕС. Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям з ЕС забараняецца прадастаўляць якія-небудзь сродкі тым, хто знаходзіцца ў санкцыйным спісе.
У той жа час у Еўрасаюзе заявілі, што не ўбачылі змен у сітуацыі ў Беларусі, і дапусцілі ўвядзенне новых санкцый. Аб планах разгледзець такую магчымасць 22 лютага паведаміла Рада ЕС па замежных справах.