spring96.org

spring96.org

Віктара Таўгеня абвінавацілі ў тым, што ўвечары 9 жніўня ён груба парушаў грамадскі парадак, а менавіта «махаў рукамі, уключаў гучна музыку на магнітафоне, ствараў штучнае асвятленне ліхтарыкам».

Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Да суда Таўгень знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. За ўдзел у той жа акцыі ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт з 12 па 16 жніўня па артыкуле 23.34 КаАП.

Падчас свайго допыту на першым пасяджэнні Таўгень сваёй віны не прызнаў, бо не лічыў, што сваімі дзеяннямі ён парушаў грамадскі парадак. Заўваг як з боку міліцыі, так і з боку грамадзян у той дзень ён не атрымліваў. На думку адваката мужчыны, падчас судовага разбіральніцтва не было агучана ніводнага доказа віны абвінавачанага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0