Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Аўто Гомель». Фура спынілася на пераездзе, а ў гэты час ішоў грузавы цягнік. За кадрам чуваць: «Цягнік паспее спыніцца ці не?» Хутка стаў вядомы адказ — не. Фуру развярнула ўпоперак.
Ахвяр няма, дапамога медыкаў не спатрэбілася. На месца прыбылі ратавальнікі, якія дапамаглі адцягнуць фуру з праезнай часткі. Таксама ў момант ДТЗ закранулі апору ЛЭП, яна зламаная напалову.
0
0
0
0
0
0