Краіна валодае ўласным праграмным забеспячэннем па кіраванні ваеннымі сістэмамі, што абараняе тэхніку ад кіберуздзеяння. Унутры краіны выбудаваная надзейная сістэма грамадскай бяспекі. І рэформы органаў сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі не патрэбныя, сказаў ён.

«Мы будзем і надалей умацоўваць наш сілавы блок суразмерна новым выклікам і пагрозам», — запэўніў Лукашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што рэспубліка не можа сабе дазволіць настолькі маштабных інвестыцый у ВПК, у абарону, як некаторыя іншыя еўрапейскія краіны. «Мы не можам укладаць такія грошы. І не будзем. Таму што мы не збіраемся ні на каго нападаць. Таму што ўзбраенне для нападу, для нападу значна даражэйшае, чым для абароны», — адзначыў Лукашэнка.

Ён упэўнены, што Беларусь нават меншымі рэсурсамі, але з улікам вопыту, а таксама дапамогі суседняй Расіі, зможа сябе абараніць. «Страціць Беларусь для Расіі смяротна небяспечна», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0