Кадафі ў Мінску ў лістападзе 2008 года. Фота Юліі Дарашкевіч

Кадафі ў Мінску ў лістападзе 2008 года. Фота Юліі Дарашкевіч

Закранаючы сусветныя падзеі, Лукашэнка эмацыйна згадаў зрынутага кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі, які, на яго думку, хацеў ашчаслівіць Лівію і і іншыя краіны, а яго «распялі і пасадзілі на кол».

Згадаў ён і кіраўніка Ірака Садама Хусэйна: «А вы не памятаеце, як яго павесілі?»

Лукашэнка дадаў, што беларусаў «дваццаць стагоддзяў ставілі на калені, хопіць!»

Таксама ён пакрытыкаваў падзеі ў суседніх краінах: зніжэнне колькасці насельніцтва ў Літве і акцыі пратэсту ў Польшчы.

«Не праблема ў Польшчы ў абортах, гэта спускавы кручок! Польскі народ выступіў супраць той палітыкі, якая праводзіцца ўладамі краіны», — дадаў ён.

Разам з тым Лукашэнка сказаў, што Беларусі важныя адносіны з Еўрасаюзам, але Расія застаецца асноўным стратэгічным саюзнікам, а таксама важны стратэгічны партнёр — Кітай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0