МУС

МУС

Суддзя — Ганна Чылека, дзяржабвінаваўца — пракурор Марына Цярэшка.

У справе каля 20 эпізодаў. Па матэрыялах справы, пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня мінулага года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гродзенскага раёна, у вёсках Савалеўка, Бірулічы, Сухаўляны, Абухава, Азёры пакідала малюнкі. Ніякіх агрэсіўных заклікаў або ненарматыўнай лексікі яна не выкарыстоўвала. Наадварот, мастачка нават замалёўвала побач нецэнзурныя словы.

harodniaspring.org

harodniaspring.org

На аб'екты дзяўчына выязджала позна ўвечары на ровары і малявала буслоў, дзяўчат з БЧБ-валасамі, герб «Пагоня», БЧБ-ялінкі, партрэт Рамана Бандарэнкі, а таксама пакідала надпісы: «Далучайся!», «Я выходжу», «Жыве Беларусь».

Восенню і зімой Крысціну на месцы, дзе з'яўляліся малюнкі, часам падвозіў на сваёй машыне другі абвінавачаны — Андрэй Апанасовіч. Так, у снежні яны здзейснілі тры сумесныя паездкі. Пры гэтым мужчына не дапамагаў маляваць.

Двум абвінавачаным налічылі 596 рублёў 21 капейку шкоды — гэта выдаткі камунальнікаў. Грошы Крысціна і Андрэй ужо выплацілі.

У першы дзень судовых пасяджэнняў прайшло апытанне абвінавачаных. Таксама пракурор доўга зачытвала эпізоды справы з характарыстыкамі, напрыклад такімі: «Цынічная выява ў выглядзе бусла», «Чым істотна знізіла эстэтычныя характарыстыкі сцяны плота».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0