БелТА

БелТА

Паводле крыніц выдання, даты перамоваў — 22 і 25 лютага, а месцам іх правядзення абраны горад Сочы. Два кіраўнікі апошні раз сустракаліся там 14 верасня мінулага года, у разгар пратэстаў у Беларусі, і тады спадар Лукашэнка павёз дадому дамоўленасць аб прадастаўленні Мінску расійскага крэдыту ў $1,5 млрд.

Беларускі бок, кажуць інфармаваныя крыніцы ў расійскім урадзе, хацеў бы атрымаць доступ да рэшты сродкаў, выдзеленых Масквой на будаўніцтва Беларускай АЭС.

Суразмоўцы «Коммерсанта» кажуць, што гаворка ідзе пра суму, якая перавышае $3 млрд.

У 2011 годзе была дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні Расіяй дзяржаўнага крэдыту Беларусі ў 10 млрд на будаўніцтва станцыі. На канец верасня 2020 года Мінск выкарыстаў з іх толькі $4,5 млрд, паведамляў расійскі Мінфін.

Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што бакі «блізкія да дасягнення дамоўленасці па выдзяленні сродкаў», дадаўшы, што працэнты, тэрміны і памер сумы абмяркоўваюцца. Пры гэтым ён адзначыў, што памер крэдыту «большы за $3 млрд».

Са слоў іншай інфармаванай крыніцы, Мінск можа атрымаць ад $3 млрд да $3,5 млрд. Прычым пытанне, паводле яго звестак, прынцыпова ўжо вырашана. Не выключана, што канчаткова дамоўленасць можа быць аформлена падчас сустрэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0