Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) дапусцілі, што распаўсюджванне каранавіруса ў Кітаі магло пачацца раней за снежань 2019 года, калі ўлады краіны афіцыйна пра гэта абвясцілі. Пра гэта са спасылкай на экспертаў СААЗ паведаміла газета Wall Street Journal.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, за два месяцы да таго, як Кітай афіцыйна абвясціў аб выяўленні каранавіруса ва Ухані, у цэнтральнай частцы краіны з падобнымі сімптомамі шпіталізавалі каля 90 чалавек.

За апошнія месяцы, паводле звестак экспертаў, улады КНР пратэсціравалі на антыцелы прыкладна дзве траціны гэтых пацыентаў і паведамілі, што не знайшлі слядоў заражэння вірусам. Аднак члены групы СААЗ, якая расследуе паходжанне COVID-19, лічаць, што ўтрыманне антыцелаў за гэты час магло знізіцца да такога ўзроўню, пры якім іх немагчыма выявіць.

«Патрэбныя далейшыя даследаванні», — адзначыў кіраўнік міжнароднай групы экспертаў СААЗ Пітэр Бэн Эмбарэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0