Масква і Мінск абмяркоўваюць змену дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, паведамілі чатыры крыніцы РБК. Са снежня 2011 года гэты пост займае Рыгор Рапота.

Крыніца, блізкая да расійскага ўрада, сказала, што Рапота, якому на тым тыдні споўнілася 77 гадоў, сыдзе ў адстаўку ў найбліжэйшы час. Пра тое, што ён збіраецца пакінуць пасаду, ведаюць і двое знаёмых Рапоты.

На яго месца разглядаецца цяперашні пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, распавяла крыніца, знаёмая з хадой абмеркавання з беларускага боку. Аб тым, што менавіта цяперашні пасол Расіі з'яўляецца асноўным кандыдатам у дзяржсакратары, кажа і крыніца, блізкая да расійскага ўрада.

У пасольстве Расіі ў Беларусі, беларускім і расійскім МЗС, пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы ад каментароў адмовіліся.

У канцы студзеня стала вядома, што кадравыя пытанні (без удакладнення, якія менавіта) абмяркоўваліся падчас тэлефоннай размовы Пуціна і Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0