Ніжэй расказваем пра самыя папулярныя пазіцыі.

«Лайт Марквіна» — польская плітка ў адценнях цёплага шэрага. Матавы мармур, тонкая мазаіка і ромбы — гэта элегантная калекцыя для ўвасаблення смелых дызайнерскіх задумак.

«Фловер Цэмента» — польская плітка для ваннай у далікатным белым і прыемных адценнях шэрага. Кераміка з бетоннай тэкстурай, ідэальна белая, зробіць інтэр'ер лёгкім. А кветкавая ўстаўка — цікавым.

«Вуд Канцэпт» — калекцыя, у якой дызайнеры змаглі ўзнавіць унікальныя малюнкі дуба і ясеня. Натуральнае падлогавае пакрыццё заўжды выглядае раскошна.

Керамаграніт «пад дрэва» ад завода Zeus Ceramica — гэта новы погляд на традыцыі. Калекцыя дазволіць вам стварыць ультрасучасны інтэр'ер, дзе вам будзе камфортна.

Плітка Cemento быццам свеціцца знутры, яна пашырае прастору і дае адчуванне свабоды. Арыгінальны ўзор робіць яе цікавай, плітка не дасць вашаму інтэр'еру «засумаваць».

Калекцыя Zeus Ceramica Concrete — тое, што трэба для стыляў хай-тэк і мінімалізм. Пакрыццё з аднастайным малюнкам пад бетон выглядае строга і густоўна. Імітацыя прамысловага матэрыялу з прымессю вапняка выканана ў белым, шэрым і пясочным колерах. 

Zeus Ceramica Kalakito — элегантная калекцыя, дызайн якой натхнёны прыродным каменем. Простае рашэнне, якое выглядае неверагодна стыльна.

Калекцыя пліткі Slate ўвабрала ў сябе ўзоры і адценні рэдкіх камянёў, сабраных у аддаленых кутках планеты.

Керамічная плітка «Арызона» імітуе тэкстуру і малюнак горнай пароды — бэжавага кварцыту з россыпам бліскучых украпванняў. Гэта дае магчымасць атрымаць асалоду ад палітры цёплых прыродных адценняў.

Скандынаўскі мінімалізм увасоблены ў калекцыі керамічнай пліткі Fjord. Тры віды ўставак з малюнкамі, якія імітуюць фактуру пацёртага афарбаванага дрэва, дапоўненыя базавай пліткай у светла-шэрым колеры. 

Shevron — адна з самых утульных калекцый з сацінавай паверхняй пад тканіну. Старадаўняе лапікавае шыццё, якое атрымала перараджэнне ў моднай тэхніцы пэчворк, цяпер увасоблена ў карамаграніце. Базавую абліцавальную плітку ў светла-бэжавым колеры дапаўняе дэкаратыўная з малюнкам «шаўрон».

Berkana — калекцыя керамаграніту пад «натуральны камень» для ўнутранага і знешняга аздаблення. Гэта адно з самых запатрабаваных і папулярных рашэнняў. Плітка глядзіцца максімальна натуральна, захоўваючы пры гэтым функцыянальнасць, надзейнасць і даўгавечнасць матэрыялу. Асаблівасць гэтага рашэння — нанясенне матавай глазуры. Тры папулярныя адценні ідэальна спалучаюцца адзін з адным, а дэкаратыўныя бардзюры падкрэсліваюць строгую геаметрыю прасторы.

Alicante — сонечная калекцыя ў класічным стылі. Мармуровыя прожылкі на светла-бэжавым фоне абліцавальнай пліткі вельмі дакладна перадаюць малюнак высакароднага каменя. Калекцыя цікавая: тут і модны рэльеф «рамка», і дэкаратыўныя ўстаўкі з арнаментам, якія нагадваюць пераплеценыя галіны, акуратна падкрэсленыя залатым люстрам. Бэжавая мазаіка можа быць базай для ўсёй сцяны або выконваць дэкаратыўную функцыю для асобнай зоны інтэр'еру.

Вытанчанасць і высакароднасць увасоблены ў калекцыі Dallas. Светла-шэры мармуровы малюнак і элегантны рэльеф, які імітуе ляпніну, ствараюць аснову для самых незвычайных дызайнерскіх рашэнняў. Дэкаратыўныя ўстаўкі з кветкавым арнаментам візуальна павялічваюць прастору ў вышыню. Калекцыя дапоўненая элементамі ў выглядзе рэзанай мазаікі і рэльефнага бардзюра.

Oset Deck — яшчэ адзін варыянт абліцоўвання фасада, які ніколі не губляе актуальнасць. Плітка паўтарае фактуру і форму каменя ў цагляным муры.

Яе можна лёгка ўпісаць нават у цяжкадаступныя месцы: куты, уступы і любыя рэльефныя паверхні.

Ice — базавая плітка белага колеру традыцыйна адна з самых папулярных у аздабленні ванных пакояў. Глянцавая паверхня пашырыць прастору, а з дапамогай рэльефнай можна будзе падкрэсліць функцыянальныя зоны.

«Бора» — калекцыя, што імітуе старое дрэва ў найлепшых традыцыях рустыкальнага стылю, які ўвасабляе брутальную прыродную прыгажосць.

«Гранада+Кардоба» — калекцыя прыцягвае сваёй незвычайнай формай, яна дакладна стане разынкай у вашым інтэр'еры.

Мэбля

Калекцыя мэблі America Roca выдатна спалучаецца з класічным стылем і вырашае пытанне арганізацыі захоўвання рэчаў у ванным пакоі. Вырабленая з высокатрывалых матэрыялаў, мэбля Roca адпавядае самым высокім еўрапейскім стандартам якасці.

Калекцыя Roca The Gap — гэта і сучасны дызайн, і функцыянальнасць. Шырокі мадэльны шэраг ракавін і мэблі дазваляе эфектыўна распарадзіцца прасторай ваннага пакоя.

Victoria Nord — гэта цудоўнае рашэнне для класічных інтэр'ераў. Простыя лініі, правільныя формы — усё лаканічна і функцыянальна. Кожная рэч тут — гэта надзейнае рашэнне для ваннага пакоя.

Змяшальнікі

Змяшальнікі Roca адрозніваюцца высокай якасцю і даўгавечнасцю, паколькі створаны з добрай сыравіны з выкарыстаннем эксклюзіўных сплаваў і рэцэптур Roca. Змяшальнікі для бідэ, ракавін, душа, кухняў і многія іншыя цяпер даступныя са зніжкай да 80%. Выбірайце з мноства эстэтычных і функцыянальных дызайнаў патрэбнае рашэнне для вашага ваннага пакоя або кухні.

Акцыйныя калекцыі:

Шыкоўны вадаспад на ванну Guaira зробіць водныя працэдуры ярчэй.

Рукамыйніца «Урбан» на стальніцу — гэтая маленькая частачка вялікага горада ў вашай уласнай ванне стане напамінам пра выдатны адпачынак у адным з гэтых гарадоў.

Паддон Paradise Roca:

Кабіна Supra МР:

Ilbagno Alessi One by Laufen — швейцарская калекцыя сантэхнікі, у якой прадстаўлены ўнітазы, бідэ, ракавіны, рукамыйніцы, шафкі, пісуары. Гэта абсалютна новы дызайн ваннай, увасабленне элегантнасці і стылю.

Акрылавая ванна Alessi One:

Люстэрка Alessi One, з падсветкай:

Падлогавае бідэ Alessi One:

Калекцыя для ваннага пакоя Laufen Pro даказвае, што правільныя формы, выдатная якасць і функцыянальнасць нават пры ўмове разумнага падыходу да вытворчасці могуць заставацца даступныя па цане. Канцэпцыя Pro ад Laufen: добры дызайн павінен быць даступны кожнаму.

Падлогавае бідэ Laufen Pro:

Падвесны ўнітаз Pro з гарызантальным змываннем:

Трымальнік для туалетнай паперы Kartel:

Насценная паліца Kartel:

Падвеснае бідэ Kartel:

Скрыня са стальніцай Kartel

Выдатная якасць, сучасны дызайн, рэвалюцыйны матэрыял, падвышаная ўстойлівасць да механічных пашкоджанняў. Мадэль адказвае апошнім патрабаванням рынку: спалучэнне эстэтычнасці і функцыянальнасці.

Люстэрка Mimo

Мяккія формы, стыль, просты догляд, падвышаная зносаўстойлівасць. Навясное падсвятленне са святлодыёднай лямпай зробіць ванную больш светлай і ўтульнай.

Падвеснае бідэ Mimo:

Чаму з Plitku.by выгадна:

  • больш за 20 гадоў на рынку,
  • якасная прадукцыя ад сусветных вытворцаў,
  • растэрміноўка ад 2 да 4 месяцаў,
  • дастаўка.

Прыходзьце ў салон і пераканайцеся самі.

Адрасы крам і Opoczno Roca у Мінску:

  • +375 44 795 79 47 Бяды, 45
  • +375 29 177 71 60 Лагойскі Тракт, 10
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?