«Гомсельмаш» выпусціў кліп у падтрымку Усебеларускага народнага сходу ў паўночнакарэйскай стылістыцы ВІДЭА
У роліку пад песню «Любимую не отдают» паказаныя кадры з прадукцыяй завода, сельгастэхнікай і самімі завадчанамі. У кліпе рабочыя падымаюць над галавой квадраты ў расфарбоўках дзяржаўнага сцяга, ствараючы надпіс «люблю Беларусь». «Гомсельмаш — за адзінства, развіццё і незалежнасць», — напісана ў кліпе.
Варта адзначыць, што «Гомсельмаш» — хранічна стратнае прадпрыемства, з агромнымі запазычнасцямі. Праблемы завода заўважныя нават па тым, як апранутыя людзі ў знятым кліпе.
Шосты «Усебеларускі народны сход» пройдзе ў Мінску 11-12 лютага.