Фота BBC
Тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік, але ніякіх сімптомаў у манашкі не было. Па яе словах, яна нават не падазравала, што хворая.
Цяпер Люсіль Рандон ізаляваная ад астатніх жыхароў дома састарэлых у Тулоне, што на поўдні Францыі. Медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася, і манашка ўжо лічыцца здаровай, паведамляе BBC.
Люсіль Рандон стала манашкай у 1944 годзе, пасля чаго яе пачалі зваць сястрой Андрэ.
Сястра Андрэ сляпая, таму вымушаная перасоўвацца ў вазку.
Люсіль Рандон нарадзілася 11 лютага 1904 года. Яна з’яўляецца не толькі самым пажылым жыхаром Еўропы, але і другім найстарэйшым чалавекам у свеце.
0
0
0
0
0
0