Здарэнне адбылося 9 лютага ў 18:00 у в. Гара. Там згарэў МАЗ 256, які належыў Лепельскаму аўтапарку, піша 112.by.

112.by

112.by

Кіроўца ехаў па маршруце, спыніўся ў Гары, выйшаў на вуліцу, а калі вярнуўся на месца, убачыў узгаранне. Мужчына спрабаваў зайсці ў салон аўтобуса, каб узяць вогнетушыцель, але з-за моцнага дыму гэта зрабіць было ўжо немагчыма.

У выніку пажару ў аўтобусе знішчаны маторны адсек, кабіна і салон. Пасажыраў у гэты час унутры не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0