Штам каранавіруса (VOC-202012/01), які вызначаецца больш высокай заразнасцю, выяўлены першапачаткова ў Вялікабрытаніі, быў знойдзены на мінулым тыдні яшчэ ў шасці краінах, і іх агульная колькасць дасягнула 86. Пашырылася таксама геаграфія штамаў, выяўленых першапачаткова ў ПАР (501Y.V2), у Бразіліі і Японіі (P.1), паведаміла ў сераду Сусветная арганізацыя аховы здароўя, піша ТАСС.

У штотыднёвым эпідэміялагічным бюлетэні адзначаецца, што штам 501Y.V2 прысутнічаў па стане на 8 лютага ў 44 дзяржавах, за мінулы тыдзень іх стала на тры больш, а штам P.1 распаўсюдзіўся на працягу сямі дзён у пяці новых дзяржавах, і цяпер іх налічваецца 15.

У студзені СААЗ заявіла, што ўзнікненне гэтых новых варыянтаў каранавіруса было чаканым, паколькі вірусам уласціва пастаянна змяняцца.

Паводле СААЗ, разнавіднасць каранавіруса VOC-202012/01 з'явілася ў Вялікабрытаніі ў верасні мінулага года. У ПАР штам 501Y.V2 прысутнічае з пачатку жніўня, а ў Бразіліі і Японіі штам P. 1 цыркулюе са снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0