Адзін з сімвалаў Алімпіяды-2022 выраблены з вугляроднага валакна, распрацаванага кітайскай кампаніяй Sinopec, і нагадвае дзве стужкі, якія ўзнімаюцца знізу ўверх па спіралі, адна з іх — чырвоная, другая — серабрыстага колеру.
Паводле задумы арганізатараў, серабрысты і чырвоны колеры сімвалізуюць сустрэчу лёду і полымя. Факел упрыгожаны эмблемай Beijing 2022 ( «Пекін 2022») і алімпійскімі кольцамі.
Для Паралімпійскіх зімовых гульняў быў распрацаваны аналагічны дызайн, але выкананы ў чырвоным і залацістым колерах.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Кітаі з 4 по 20 лютага 2022 года.
0
0
0
0
0
0