БелТА

БелТА

«Мы цяпер вельмі моцна будзем падымаць ролю мэтавых накіраванняў. Абавязкова будзем гэта рабіць. Нам вельмі важна, каб не толькі ў Мінску канцэнтраваліся (маладыя спецыялісты): скончылі ВНУ і тут дзесьці любымі праўдамі замацаваліся. Нам трэба раўнамерна размяшчаць па краіне прадукцыйныя сілы», — сказаў Лукашэнка.

Прычым самай галоўнай прадукцыйнай сілай ён назваў настаўнікаў і выкладчыкаў. «Таму мэтавыя накіраванні будуць набываць вельмі сур'ёзнае значэнне», — падкрэсліў Лукашэнка.

На яго думку, таксама важна займацца прафарыентацыяй навучэнцаў, каб яны яшчэ ў школе вызначаліся са сваёй будучай прафесіяй. Удалым прыкладам тут з'яўляюцца профільныя класы педагагічнай накіраванасці.

«На гэта варта траціць грошы, бо калі чалавек прыйдзе ў ВНУ і праз некаторы час зразумее, што ён не туды трапіў, а мы на яго выдаткавалі велізарныя грошы, і нам прыйдзецца потым яго перавучваць, гэта будзе даражэй каштаваць», — адзначыў Лукашэнка.

Таксама ён падкрэсліў важнасць практыка-арыентаванага навучання ў ВНУ.

Студэнтаў да працы па сваёй будучай прафесіі трэба прыцягваць ужо з другога курса, лічыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0