БелТА

БелТА

«Усё, што сёння зроблена паміж нашымі краінамі, значны прагрэс у развіцці адносін звязаны перш за ўсё з маім добрым сябрам Шаўкатам Мірамонавічам (Мірзіёевым). Гэта чалавек, я ўпэўнены (не таму, што ён мой сябар), якога Узбекістан будзе абагаўляць, — падкрэсліў Лукашэнка. — Тое, што ён пачаў рабіць пасля пэўнага перыяду развіцця незалежнага Узбекістана, заўтра будзе бачна ў станоўчым ключы».

«Я нават пабойваюся часам, калі пачынаю з ім размаўляць аб планах Узбекістана, — ці не вельмі рэзка ён узяўся за ўсё. Але пакуль усё атрымліваецца. Магчыма, вынікі не такія хуткія будуць, бо ў свеце жорсткая канкурэнцыя, свет, вы бачыце, наогул ашалеў. Асабліва на фоне пандэміі і іншых падзей. Гэта ж не можа не ўплываць на Узбекістан, які перажыў няпросты перыяд у сваім развіцці станаўлення незалежнасці. Таму нельга чакаць вынікаў вось адразу сёння. Але яны будуць бачныя, і гэта дзякуючы яму. Ён малайчына, па ўсіх напрамках пачаў працаваць. Як ён казаў, выйсця іншага няма, трэба хутка пераадолець тое, што было ўпушчана», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0