Фота Depositphotos.com
Гэтую прапанову Фемкэ Халсэмы, мэра Амстэрдама, падтрымалі многія палітычныя партыі, паведамляе The Guardian.
Сэкс-работнікам з раёна чырвоных ліхтароў Дэ Вален будзе прапанавана пераехаць у адмыслова пабудаваны для іх цэнтр у іншым месцы Амстэрдама, размяшчэнне якога пакуль не вызначана.
Калі гэту ідэю прапанавалі ўпершыню, група пад назвай «Red Light United» заявіла, што 90% работнікаў сэкс-бізнэсу хацелі б застацца працаваць у раёне Дэ Вален.
Фемкэ Халсэма адзначае, што жанчыны з раёна чырвоных ліхтароў сталі турыстычнай славутасцю. Пераезд неабходны, каб змяніць тып турыстаў, якіх прываблівае Амстэрдам.
«Гаворка ідзе пра перазагрузку Амстэрдама як турыстычнага горада», — сцвярджае Дэніс Буткан, прадстаўнік галандскай левацэнтрысцкай Партыі працы.