«Мы ў гэтым сэнсе толькі ўважліва назіраем за тым, што адбываецца, і, вядома, не хацелі б ніякай дэстабілізацыі ў Беларусі, нягледзячы на тое, што цэлы шэраг краін цяпер актыўна гэтым займаецца, спрабуе на ўсю моц умешвацца ва ўнутраныя беларускія справы, прапануе розныя рэцэпты і гэтак далей. Мы гэтым не займаемся. Хай самі вызначаюцца», — сказаў Мядзведзеў.

Ён нагадаў, што ў Маскве заўсёды «зыходзілі з гэтага, і канстытуцыйны працэс, пра які абвясціў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, павінен ісці па ўнутраным сцэнары».

«Тут нельга на іх ціснуць, яны самі павінны вызначыцца ў фарматах, у тым, як прымаць рашэнні, якія гэта будуць рашэнні», — дадаў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0