The Local.se

The Local.se

Медсястра Ліза Энрат выйграла ў ходзе конкурснага адбору магчымасць, знаходзячыся ў самоце на востраве, праглядзець усю праграму Гётэборгскага кінафестывалю, што складаецца з 60 фільмаў. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 12 тысяч кінаманаў з усяго свету, піша Бі-бі-сі.

Ліза Энрат у разгар цяперашняй пандэміі працавала ў кавідным аддзяленні бальніцы і, па яе ўласным прызнанні, страшна стамілася і ўзрадавалася магчымасці на тыдзень акунуцца ў зусім іншую рэальнасць.

Цяпер Лізе трэба будзе пражыць тыдзень у самоце на маяку Pater Noster на востраве Хамнескар, без тэлефона, камп'ютара, кніг або якіх-небудзь іншых гаджэтаў.

«Вецер, мора і магчымасць стаць часткай цалкам іншай рэальнасці на тыдзень — мне гэта вельмі падабаецца», — сказала медсястра.

Ліза Энрат жыве ў невялікім мястэчку Шэўдэ, размешчаным у паўднёвай частцы Швецыі, і ўдзельнічае ў працы мясцовага кінаклуба.

У суботу раніцай арганізатары кінафестывалю адвезлі яе на востраў Хамнескар, які размешчаны ля заходняга ўзбярэжжа Швецыі. Кожны дзень яна будзе публікаваць відэадзённік, але ў астатні час у яе не будзе магчымасці карыстацца інтэрнэтам.

Як сказала выканаўчы дырэктар Гётэборгскага фестывалю Мір'я Вестэр, гэта было правільным рашэннем — даць такую унікальную магчымасць адной з многіх гераінь і герояў, якія працуюць у сферы аховы здароўя ў перыяд пандэміі.

Для астатніх фільмы будуць даступныя анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0