Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.

У 2020 годзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $3146,9 млн, у тым ліку $ 1391,5 — аблігацыі, якія размяшчаюцца на знешніх фінансавых рынках, $1051,1 млн — урада і банкаў Расіі, $500 млн — ЕФСР, $126,2 млн — Экспартна-імпартнага банка Кітая, $67,1 млн — МБРР, $11 млн — ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2020 годзе склала $1635,3 млн, з якіх $709,4 млн — ураду і банкам Расіі, $430,3 млн — банкам Кітая, $376,9 млн — ЕФСР, $112,3 млн — МБРР, $3,6 млн — Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША, $2,8 млн — ЕБРР і СІБ.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня склаў Br57,8 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на Br13 млрд, або на 29%.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 студзеня склаў Br9,9 млрд, павялічыўшыся з пачатку 2020 года на Br1,1 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 12,9%.

У 2020 годзе размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $463,3 млн і Br300 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $857,7 млн ​​і Br173,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0