У рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі з ператрусам. Прыйшлі з ператрусам таксама да галоўнага рэдактара партала Newgrodno Ігара Бублікава (Рэмзіка).

Як высветлілася. ператрусы ў Hrodna.Lifе і NewGrodno.bу звязаныя з тым, што на сайтах знайшлі «прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкай».

З тэксту УУС вынікае, што гаворка можа ісці пра допісы канала, які быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Цяпер у рэдакцыях канфіскоўваюць лічбавую тэхніку, таксама рэдакцыям пагражае штраф да 14 500 рублёў.

Сілавікі забралі ўсе флэшкі, ноўтбук, чатыры фотаапараты і дрон. Канфіксавалі таксама друкаваную прадукцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0