spring96.org

spring96.org

Суддзя Наталля Вакульчык прысудзіла Сычыка да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Менавіта такое пакаранне запрасіў напярэдадні намеснік пракурора Яфімаў, піша spring96.org.

Згодна з абвінавачваннем, Вадзім Сычык 10 жніўня з 22.50 да 23.00, груба парушаючы грамадскі парадак і з хуліганскіх намераў, наўмысна адзін раз кінуў нявызначаным прадметам і знішчыў бакавое шкло аўтобуса маркі МАЗ, які рухаўся па вуліцы Леніна ў Бярозе і ў якім у той момант знаходзіліся супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС. Сваімі дзеяннямі нанёс маёмасную шкоду філіялу «Аўтамабільны парк №8 г. Бярозы» на 270 рублёў.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова: не адмаўляе кідка, але кажа, што не меў хуліганскіх намераў і не кідаў наўмысна ў аўтобус запальнічку. Па яго версіі, ён моцна раззлаваўся з-за таго, што ў яго не спрацавала запальнічка, і кінуў яе ў бок праезнай часткі, вечка адарвалася і трапіла ў аўтобус, які праязджаў міма — шкло пакрылася «сетачкай». 

Вадзім Сычык знаходзіўся пад вартай з 11 снежня. Пасля агучвання прысуду яго адпусцілі на волю ў залі суда. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0