Гаспадыня сабакі і яе грамадзянскі муж былі на працы. У гэты час 50-гадовая маці дзяўчыны зладзіла са сваім 31-гадовым сужыцелем застолле. Перыядычна да іх зазірала суседка, паведамляе падрабязнасці БелТА.

У нейкі момант жанчына стала скардзіцца сужыцелю на сабаку. Мужчына ў выніку ўзяў на кухні нож, адправіўся ў пакой, дзе знаходзіўся лабрадор, і нанёс яму некалькі ўдараў. Затым зрабіў пятлю, накінуў яе на шыю сабаку, данёс жывёлу ў падвешаным становішчы да дзвярэй і павесіў на ручку.

Пераканаўшыся, што лабрадор загінуў, аднёс яго назад у пакой. Суседка пабачыла мёртвую жывёлу і расказала гаспадарам сабакі, а тыя патэлефанавалі ў міліцыю.

Суд пакараў мужчыну штрафам 2900 рублёў, ён таксама павінен выплаціць 500 рублёў у якасці маральнай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0