Фота Дзмітрыя Брушко
70-гадовы Мікалай Казека — нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле з 1993 года.
У жніўні ён выказаўся супраць гвалту і фальсіфікацый, а ў верасні быў пазбаўлены імянной стыпендыі, у лістападзе яго не ўзялі на збор нацыянальнай каманды па фрыстайле.
Сярод падпісантаў звароту былі таксама зорныя выхаванцы Мікалая Іванавіча — Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова, нагадвае Tut.by
Вучні Мікалая Казекі заваявалі толькі на зімовых Алімпійскіх гульнях сем медалёў рознай вартасці, у тым ліку чатыры залатыя.
На гэтых выходных у Раўбічах павінен прайсці этап Кубка свету па фрыстайле. Спаборніцтвы пройдуць 30 і 31 студзеня.
0
0
0
0
0
0