facebook.com/vasilache.ghenadie
Паводле апошняй інфармацыі, яго бачылі пад Смаленскам, паведаміў Tut.by бацька Аляксея Генадзь.
Падлетка заўважылі дальнабойшчыкі яшчэ 12 студзеня каля 20:00 на запраўцы АЗК-1 на Мінскай шашы ў вёсцы Дзівасы пад Смаленскам. Ён шукаў спадарожную машыну на Маскву.
Бацькі змаглі аднавіць прыкладны маршрут сына.
8 студзеня каля 7:00 ён пайшоў з дому на чыгуначны вакзал, каб дабрацца на вучобу ў Брэст. Але ў цягнік так і не сеў.
Як пазней распавялі бацькам супрацоўнікі міліцыі, хлопец нешта шукаў у інтэрнэце, а затым паклаў мабільнік на падаконнік і з'ехаў. Праз паўгадзіны яго бачылі каля крамы «Санта» на вуліцы Дзяржынскага ў Кобрыне. На гэтым сляды Аляксея абрываюцца.
11 студзеня хлопца заўважылі ў прыдарожным кафэ «Кацюша» пад Віцебскам. На наступны дзень яго бачылі ў Дзівасах.