29 мая спаўняецца 100 гадоў самай вядомай на постсавецкай прасторы выканаўцы ролі Папялушкі – Яніне Жэймо.
Яніна Жэймо нарадзілася ў 1909 г. у Ваўкавыску ў сям’і цыркавых артыстаў. Сама і выступала на цыркавой арэне ад трох гадоў.
Скончыла майстэрню фабрыкі эксцэнтрычнага актора. Выжыла ў блакадным Ленінградзе.
Яніна Жэймо ў кіно дэбютавала ў 1925 г., у фільме з паказальнай назвай «Мішкі супраць Юдзеніча». Усяго знялася ў 30 фільмах.
Але вядомасць прынёс ёй фільм «Папялушка» (1947).
У 1957 г. Яніна Жэймо ўзяла шлюб з польскім рэжысёрам Леонам Жано і з’ехала ў Польшчу. Памерла ў 1987 г. у Варшаве, пахаваная ў Маскве.
У Яніны Жэймо быў рост 148 см, а памер нагі – 31-ты.
Такой маленькай яна і запомнілася дзесяткам мільёнаў гледачоў.
0
0
0
0
0
0