Першая партыя расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V» паступіць у Беларусь у пачатку 2021 года. Пра гэта паведаміў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў у нядзелю ў эфіры тэлеканала СТВ.
«Мы ўдзячныя за прафесійную ацэнку, якую далі санітарныя дактары Рэспублікі Беларусь, ацаніўшы эфектыўнасць і паспяховасць правядзення эксперыментальнага цыкла па апрабацыі вакцыны, які паказаў, што яе можна вырабляць сумесна», — адзначыў расійскі пасол.
Беларусь стала першай краінай, дзе стартавалі клінічныя даследаванні гэтай вакцыны пасля яе рэгістрацыі ў Расіі.
0
0
0
0
0
0