Байдэн прышчапіўся ў шпіталі ChristianaCare у Ньюарку ў штаце Дэлавэр. Працэдуру транслявалі ў прамым эфіры.

Абранаму прэзідэнту ЗША ўвялі першую дозу вакцыны ад амерыканскай кампаніі Pfizer і нямецкай BioNTech, удакладняе CNN. Для дасягнення станоўчага выніку неабходна паўторнае ўвядзенне прэпарата з інтэрвалам у некалькі тыдняў. Раней 21 снежня прышчэпку ад COVID-19 зрабіла жонка Байдэна Джыл.

Тыдзень таму, 14 снежня, у Злучаных Штатах распачалі вакцынацыю насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0